СТАНІСЛА́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сэрвач, за 23 км на З ад г. Докшыцы. Пл. 0,46 км², даўж. 930 м, найб. шыр. 650 м, найб. глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 42,2 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 2 м, на ПнУ і У да 10 м, часткова разараныя. Берагі на ПнУ і У забалочаныя, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Пойма шыр. 75—100 м, тарфяністая. Дно сапрапелістае, уздоўж паўн.-ўсх. берага — ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю. Шыр. прыбярэжнай паласы з аеру, трыснягу, чароту 35—50 м. На Пн і З упадаюць меліярац. канавы.

т. 15, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)